Марк Чэпмен, які застрэліў ў 1980 годзе былога ўдзельніка групы The Beatles Джона Ленана, працягне адбываць пажыццёвы тэрмін.

Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні палічыла, што злачынец ўсё яшчэ нясе небяспеку для грамадства, паведамляе агенцтва Associated Press.

«Вы старанна спланавалі і здзейснілі забойства сусветна вядомага чалавека, не маючы на тое ніякіх прычын, акрамя як атрымаць вядомасць», — гаворыцца ў рашэнні.

Чэпмен, якому зараз 63 гады, атрымаў права на УДВ пасля 20 гадоў зняволення. Гэтая адмова стала ўжо дзясятай па ліку, новае прашэнне ён зможа падаць праз два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0