Здарэнне адбылося каля Новага Тарга на поўдні Польшчы, піша tvn24.
Па словах паліцыі, за рулём аўтамабіля была 18-гадовая дзяўчына, што здавала іспыт на кіраванне аўтамабілем. Калі яна разам з экзаменатарам праязджала нерэгуляваны чыгуначны пераезд, машына заглухла.
У той час праходзіў цягнік Новы Тарг — Закапанэ. Экзаменатар паспеў выскачыць з машыны. Дзяўчына не паспела. З сур'ёзнымі траўмамі яна была дастаўлена ў бальніцу, дзе памерла.