24.08.2018 / 14:44

Юлія Латыніна: «Паўночны паток — 2» дапаможа Расіі анексаваць Беларусь 66

Вядомая расійская публіцыстка Юлія Латыніна апублікавала ў «Новай газеце» артыкул пра газаправод «Паўночны паток — 2», які Расія збіраецца пракласці на дне Балтыйскага мора. Журналістка мяркуе, што новы расійскі газаправод не толькі яшчэ мацней прывяжа Германію да Расіі, але і прывядзе да анексіі Беларусі. А вось Украіне можна не баяцца — яна ад страты транзіту нічога не згубіць.

Цырымонія адкрыцця «Паўночнага патоку», 2012 год. Фота: прэс-служба Крамля.

Латыніна піша, што галоўная мэта «Паўночнага патоку — 2» геапалітычная — прывязаць да сябе Нямеччыну. У выпадку будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» Германія становіцца галоўным размеркавальнікам расійскага газу ў Еўропе. А расійскі газ, асабліва з улікам вычарпання радовішчаў Паўночнага мора, сапраўды застаецца калі не адзінай, то безальтэрнатыўнай крыніцай. «Паўночны паток — 2» гарантуе, што Нямеччына будзе вымушана працягваць лічыцца з Расіяй, што б Крэмль ні выкінуў.

А выкінуць Масква можа дзве рэчы, лічыць журналістка «Новай газеты». Першае — пачаць чарговы раўнд вайны на ўсходзе Украіны. Другое — анексаваць Беларусь.

Латыніна лічыць, што Беларусь — ласы кавалак, які б дазволіў Пуціну вырашыць праблему 2024 года і застацца ва ўладзе.

«У гэты год сканчаецца чарговы прэзідэнцкі тэрмін, і, каб яго падоўжыць, трэба мяняць Канстытуцыю. А ў выпадку аб'яднання Расіі і Беларусі Канстытуцыю прыйдзецца мяняць само сабой. Дзяржава ж зменіцца — і Канстытуцыя таксама»,

— піша Латыніна.

Прапускная здольнасць «Паўночнага патоку — 2» — 55 мільярдаў кубаметраў на год — прыкладна адпавядае прапускной здольнасці беларускай трубы, якой, дарэчы, на 100% валодае «Газпром».

Цяпер «Газпром» перакрыць гэтую трубу не можа: гэта паралізуе пастаўкі газу ў Еўропу. Але перакрыць яе пасля будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» будзе нескладана, упэўнена публіцыстка.

«Пры гэтым беларускія газавыя сеткі маюць адно фундаментальнае і патэнцыйна фатальнае адрозненне ад украінскіх: а менавіта яны ўсе — і магістральныя, і размеркавальныя — на 100% належаць «Газпрому». Так што рэверс будзе арганізаваць немагчыма»,

— піша Латыніна.

А вось Украіна ад «Паўночнага патоку — 2» нічога не страціць, мяркуе журналістка «Новай газеты». Тыя $2 мільярды ў год, якія атрымлівае Украіна ад транзіту расійскага газу, Украіне без праблем кампенсуюць ЕС і ЗША. А паставіць Украіну на калені, перакрыўшы газ, не атрымаецца: Украіна вось ужо чацвёрты год атрымлівае газ рэверсам, а не з Расіі.

ММ

63
Крыжак / Адказаць
24.08.2018 / 15:02
Латынінай лячыцца трэба!
21
Лявониха / Адказаць
24.08.2018 / 15:02
Тетя похоже ничего не знает про Беларусь. Для того что бы ее аннексировать - надо что бы белорусы сопротивлялись. Если белорусы будут сопротивляться, то никакой Северный поток не поможет России нас подчинить. У нас самый главный козырь - самое выгодное географическое положение между Европой и Россией. В случае сопротивления белорусов нам помогут Прибалтика и Украина - а это намного ценнее Германии. Ну и Америка. Да , еще и Польша. 
Намного страшнее для нашей Независимости - то что строят в Островце. Но даже и тогда этй станцию можно прикрыть было бы желание белорусов. Желания нет, позорное ничегониделание и отсутствие позиции - и нет Беларуси. Она уйдет в небытие. Туда ей и дорога с таким населением!

55
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
24.08.2018 / 15:02
Апошни час стала сорамна за беларусау-интэлигентау . Бачу як "белинтэлегенцыя" пачала валица у ноги таму хто яе утоптвае ужо 25 гадоу . Ганьба . И як не сумна , але анэксия упарадкавала б гэты гнилы працэс и паставила б усё на свае месцы . А там - пабачыли б .
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру