Вожыка на дарозе знайшоў мясцовы жыхар і аднёс яго сваім унукам. Увечары жывёла стала задыхацца, а ўначы памерла. Пазней ветэрынары пацвердзілі, што вожык хварэў на шаленства, паведамляе газета «Пэрспэктыва».

Спачатку гаспадары хацелі пахаваць жывёлу, але на ўсялякі выпадак аднеслі мёртвага вожыка для даследавання спецыялістам ветслужбы. Лабараторныя даследаванні пацвердзілі шаленства.

На працягу двух месяцаў у ачагу захворвання будуць праводзіцца супрацьэпізаатычныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавы адлоў бадзяжных жывёл і вакцынацыя хатніх гадаванцаў.

Ветслужба просіць гараджан не ігнараваць вакцынацыю хатніх катоў і сабак. Спецыялісты бясплатна прапануюць для жывёл вакцыну імпартнай вытворчасці «Набівак Рабіес».

Прышчапіць свайго гадаванца гараджане могуць у мясцовай участковай ветлякарні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0