24.08.2018 / 13:52

Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе 12

Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў судзейскім корпусе. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №348 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра.

Аляксандр Паутаў вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда з наступным паведамленнем аб гэтым Савету Рэспублікі і прызначаны суддзёй і старшынёй эканамічнага суда горада Мінска. Замест яго ў склад Прэзідыума Вярхоўнага суда уключаны суддзя Анатоль Гарноўскі.

На новы пяцігадовы тэрмін старшынёй эканамічнага суда Віцебскай вобласці прызначаны Алег Кіенка, старшынёй Гомельскага абласнога суда - Сяргей Шаўцоў, намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда - Генадзь Клешчанок.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

0
мура 2 / Адказаць
24.08.2018 / 13:59
А чего комментировать, служат не букве закона, а тому, кто назначает.
0
? / Адказаць
24.08.2018 / 14:04
Бабіча сустрэне па-сямейнаму?
0
Лапух / Адказаць
24.08.2018 / 14:13
Чарговыя лялькі на вяровачках атрымалі месца каля ўладнага карыта.
Калі ў краіне не працуюць законы, то судзі не трэба.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру