Аперацыйную сістэму Windows 95 ператварылі ў праграму, якую можна запусціць на ўсіх асноўных платформах, у тым ліку, на macOS і Linux. Праграма займае 129 мегабайт на дыску і патрабуе 200 мегабайт аператыўнай памяці, паведамляе The Verge.

Састарэлую АС ператварыў у праграму распрацоўшчык карпаратыўнага месенджара Slack Фелікс Рызберг. Ён апублікаваў код і файлы для ўсталёўкі праграмы на GitHub.

У сістэму ўбудаваныя ўсе стандартныя праграмы, такія як «Нататнік», Paint і «Сапёр». Праблемы могуць узнікнуць толькі з Internet Explorer: па нейкай прычыне ён адмаўляецца загружаць старонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0