24.08.2018 / 17:23

Все же правильно говорить «Гедымін», а не «Гедзімін» 50

У Лідзе паставяць помнік Гедыміну. Аднак на макет трапіла імя «Гедзімін». Але некаторыя філолагі і гісторыкі абурыліся такім варыянтам напісання імені вялікага князя Літоўскага. 

фота «Культура»

Гісторык і археолаг Аляксандр Краўцэвіч ў сваім фэйсбуку патлумачыў, што форма імені «Гедзімін» выкарыстоўваецца ў працах Міколы Ермаловіча, а большасць навукоўцаў яго думку не падтрымліваюць. 

Мы вырашылі даведацца, якой жа формай імені князя карыстаюцца ў Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Вольга Мітар, супрацоўніца цэнтра, прывяла ў прыклад варыянты напісання імя Гедымін у двух слоўніках.

Выявілася, што і ў Слоўніку асабовых уласных імён 2011 года, і ў слоўніку 2017 году ўжыта форма Гедымін. На помніку таксама будзе выкарыстоўвацца такое напісанне.

У падручніках гісторыі дагэтуль пісалі «Гедзімін».

Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе ФОТАФАКТ

7
Tutejszy / Ответить
24.08.2018 / 17:18
Добра! Заўсёды раней сустракаў па беларуску Гедымін.
5
Клёк / Ответить
24.08.2018 / 17:25
Ужо двух слоўнікаў дастаткова, каб канчаткова заявіць што правільна, а што не? 
0
ўўў / Ответить
24.08.2018 / 17:27
а помнік прыгожы, есць у нас гісторыя на якой можна ствараць густоўныя рэчы!
Показать все комментарии/ 50 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера