24.08.2018 / 17:00

Кампанія, якой кіруе Наталля Пяткевіч, адкрыла цэнтр аюрведы пад Мінскам 11

Як гаворыцца на сайце «Шантэр Велнэс», гэта першы ў Беларусі цэнтр, «які робіць усе віды аздараўленчых працэдур, якія прапануе старажытная навука аюрведа».

Сярод першых наведвальнікаў — пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Багадур. Злева на фота бізнэсмен Аляксандр Шакуцін, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку Валянцін Рыбакоў і яго жонка Наталля Пяткевіч. Фота: сайт цэнтра.

На сайце цэнтра аюрведы гаворыцца, што яго адкрыла беларуская кампанія ТАА «Шантэр» сумесна з Wellness Solutions Pvt, Ltd (Рэспубліка Індыя). Некалькі гадоў таму «Шантэр», нагадаем, узначаліла былая першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч. Адзін з уладальнікаў кампаніі — вядомы бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. «Шантэр» займаецца турыстычным бізнэсам у Беларусі, у тым ліку і вядомым комплексам прэміум-класа «Чырвоны Бор».

Цэнтр аюрведы «Шантэр Велнэс» адкрыўся 9 ліпеня, ён знаходзіцца пад Мінскам на тэрыторыі санаторыя «Пралеска». Кіруе ім Жанна Хрусталёва, бізнэсвумен і жонка вядомага вядучага Ягора Хрусталёва. Ён, дарэчы, правёў цырымонію адкрыцця цэнтра.

На сайце цэнтра можна даведацца, што адной з першых наведвальніц была пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Багадур. На фота побач з ёй бізнэсмен Аляксандр Шакуцін, Валянцін Рыбакоў, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, і сама Наталля Пяткевіч.

Цэнтр прапануе аюрведычныя працэдуры, праграмы для амаладжэння арганізма, пахудзення, пазбаўлення ад стрэсу. У ім працуюць спецыялісты па аюрведзе з індыйскага штата Керала.

Аюрведа — традыцыйная сістэма індыйскай медыцыны, адзін з відаў альтэрнатыўнай медыцыны.

0
Трамппузик / Адказаць
24.08.2018 / 17:10
На какие ухищрения только не идут что бы одурачить людей и ничего не вложив нажить халявных бабосов.
1
Джоннi / Адказаць
24.08.2018 / 17:34
Жарко налячыў традыцыйнай медыцынай, Пяткевiч будзе лячыць нетрадыцыйнай. Як бы на выхадзе не атрымалася для грамадзян аюрверды!!!
0
Малкольм / Адказаць
24.08.2018 / 17:54
Видел общение одной особы, понятно какой, - абсолютное неуравновешенное хамло.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру