24.08.2018 / 17:14

Дарадца Белага дома: У Трампа сур'ёзна разглядаюць пытанне ўступлення Украіны ў НАТА 21

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа актыўна разглядае пытанне ўступлення Украіны ў НАТА. Пра гэта заявіў дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан на прэс-канферэнцыі ў Кіеве пасля перамоў з украінскім кіраўніцтвам.

Джон Болтан і Пётр Парашэнка. Фота: Укрінфарм.

«Адміністрацыя Джорджа Буша ў 2008 годзе прапанавала, каб для Украіны і іншых краін была паскорана праграма прыняцця ў сябры НАТА. Але з гэтым еўрапейскія калегі, на жаль, не пагадзіліся. Але я думаю, што зараз наша адміністрацыя актыўна разглядае гэтае пытанне, зыходзячы з інтарэсаў Украіны, некалькі крокаў было зроблена, але многае залежыць ад Украіны — якім чынам яна выканае ўмовы, і палітычныя, і вайсковыя. Але ёсць прагрэс», — сказаў ён.

Нагадаем, саміт Паўночнаатлантычнага альянсу пацвердзіў рашэнні, прынятыя на саміце ў Бухарэсце 2008 года, паводле якіх Украіна ў будучыні можа стаць сябрам НАТА.

30
шлёма / Адказаць
24.08.2018 / 17:44
Россия не позволит это сделать Украине.
1
Туш / Адказаць
24.08.2018 / 18:08
шлёма, Ужо дазволіла і паспешыла. Цяпер Украіна мае права не спасылацца на агульныя з Расіяй пагадненні, бо Расія распачала супраць Украіны вайну. Дамовы разарваныя і Украіна імклівымі тэмпамі пачала крочыць у НАТА. Дзякуй за гэта трэба сказаць крамлёўскім стратэгам.
19
шлёма / Адказаць
24.08.2018 / 18:25
Туш, Украина может не спасылацца, но Россия не позволит Украине вступить в НАТО. Если Вы не согласны со мной, то ответте на вопрос - почему Украина с 2008 г. не в НАТО?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру