Кіно4242

Рэжысёр просіць падтрымаць «нагамі» фільм па Быкаву, які выходзіць у пракат на беларускай мове: «Каб усе пабачылі, што кіно па-беларуску запатрабаванае»

Рэжысёр Аляксандр Меліхавец пачаў здымаць «Народных мсціўцаў» паводле Васіля Быкава яшчэ ў 2010 годзе, але адсутнасць фінансавання «замарозіла» праект.

У 2016 годзе Аляксандр паспрабаваў сабраць на фільм грошы праз краўдфандынг, і зноў няўдача: на Талацэ не сабралі нават паловы з неабходных 6 тысяч даляраў.

Аднак цяпер стала вядома, што рэжысёр не закінуў гэтай справы: з дапамогай крэдыту, пазыкаў у сяброў і знаёмых ён змог дарабіць стужку. Нядаўна яе агучылі і цяпер плануюць прадставіць шырокай аўдыторыі ў кінатэатрах.

Цікава, што за гэтыя амаль 8 год у стужцы паўдзельнічалі тры склады акцёраў. У фінальнай 45-хвіліннай версіі граюць акцёры РТБД: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскі.

У гэты момант рэжысёр завяршае апошнія дамоўленасці з мінскімі і іншымі кінатэатрамі: ён абяцае, што на наступным тыдні стане вядома, дзе і калі можна будзе пабачыць «Народных мсціўцаў».

«Я б хацеў, каб людзі падтрымалі гэты пракат нагамі, бо толькі так мы можам паказаць чыноўнікам, пракатчыкам і фільммэйкерам, што кіно па-беларуску запатрабаванае. Усе яны думаюць, што паказваць беларускамоўнае кіно нявыгадна камерцыйна, давайце дакажам, што гэта не так. Пакажам, што беларуская мова — гэта не абмежаванне, а магчымасць, не проста так жа яе ў якасці роднай падчас перапісу пазначае большая частка насельніцтва. Беларускамоўнага ігравога кіно не было ў вялікім кінапракаце 25 год. Задумайцеся над гэтай лічбай…. А між іншым, кіно — гэта асноўная і самая даступная забава для большасці нашых людзей. І гэта моцны інструмент пашырэння ўжывання беларускай мовы…», — заклікае Аляксандр і плануе, што яго кіно пабачыць мінімум 30 тысяч беларусаў.

Каментары42

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць