24.08.2018 / 17:48

У Беларусі падаражэюць некаторыя цыгарэты

Некаторыя віды цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 верасня, паведамляе БелТА.

Сярод цыгарэт ТАА «Тытунь-інвест» на 3 капейкі падаражэе «Карона слім», на 2 капейкі паднімуцца ў цане «Карона стыль», «Карона эліт», «Карона Super Slims», «Карона блакітная Super Slims».

Цыгарэты LD Club Lounge, LD Club Lounge Blanche, LD Impulse Compact, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy стануць даражэйшымі на 5 капеек. Таксама на 5 капеек з 1 верасня падымаюцца цэны на Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру