24.08.2018 / 17:57

Затрыманых каля Дома правасуддзя павязуць на Акрэсціна 4

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: spring96.org.

Пасля абвяшчэння прысуда па справе лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка каля будынку Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і «Еўрапейскай Беларусі».

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад’ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных пікетоўцаў. Сярод затрыманых былі Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў, Мая Наумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, актывіст прафсаюза РЭП з Берасця Павел Мрочка, актывіст РЭП з Бабруйска Аляксандр Чмыхаў.

Пазней, пры адыходзе ад будынку суда былі затрыманы палітык Мікола Статкевіч, актывіст «Еўрапейска Беларусі» Максім Вінярскі і яшчэ некалькі чалавек.

Паводле праваабаронцаў, 24 жніўня пасля суда па «справе прафсаюзаў» было затрымана 11 чалавек:

  1. Алесь Абрамовіч (Барысаў);
  2. Вольга Нікалайчык;
  3. Леанід Кулакоў;
  4. Мая Наумава;
  5. Уладзімір Неўмяржыцкі;
  6. Павел Мрочка (Брэст);
  7. Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск);
  8. Максім Вінярскі;
  9. Мікола Статкевіч;
  10. Тамара Зайцава (Калінкавічы);
  11. Андрэй Хрэнкоў.

Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Затрыманыя актывісты знаходзяцца ў РУУС ужо больш за тры гадзіны. У мужчын адабралі шнуркі. Адзін з міліцыянтаў Маскоўскага РУУС паведаміў, што усіх затрыманых «афармляюць на суткі» і чакаць іх сёння не мае сэнсу. Верагодна ў панядзелак адбудзецца суд.

3
партызан / Адказаць
24.08.2018 / 18:58
Так, на Акрэстіна, у "Беларускую хатку". 
Некаторыя кажуть: "Калі ты не быў на Акрэстіна, значыть ты не быў у Беларусі".
0
Танчык / Адказаць
24.08.2018 / 20:24
За што???
2
Leikobel / Адказаць
24.08.2018 / 21:13
Знакомые все лица! Приказали - они пришли и сдались.... Обычные сценарий, уже смешно....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру