24.08.2018 / 19:22

У Іспаніі плануюць вынесці астанкі Франка з маўзалея 6

Урад Іспаніі прыняў дэкрэт пра перапахаванне астанкаў былога лідара краіны Франсіска Франка. Такое рашэнне прынялі пасля некалькіх дзесяцігоддзяў спрэчак у грамадстве і ва ўладных колах — аднак дакумент яшчэ павінен атрымаць падтрымку парламента.

Астанкі Франка пасля яго смерці былі пахаваныя ў Даліне Загінуўшых, манументальным комплексе за 60 кіламетраў ад Мадрыда, які будаваўся па загадзе самога дыктатара пасля заканчэння грамадзянскай вайны 1936-39 гадоў. У Даліне пахаваныя больш за 34 тысячы чалавек з абодвух ваюючых бакоў.

Дакумент уносіць змены ў закон аб гістарычнай памяці, прыняты ў 2007 годзе і прадугледжвае пазбаўленне ад сімвалаў «франкізму». Цяпер дэкрэт павінен быць ухвалены кангрэсам дэпутатаў.

Прэм'ер-міністр краіны Пэдра Санчэс, які прыйшоў да ўлады ў сёлета ў чэрвені, раней заяўляў, што перапахаванне Франка дапаможа прымірыць іспанцаў у іх адносінах да мінулага.

Як чакаецца, дэкрэт пра перапахаванне Франка падтрымае левая партыя Podemos і нацыяналістычныя партыі Каталоніі і Краіны Баскаў. Супраць дэкрэта збіраецца галасаваць галоўная апазіцыйная сіла краіны — Народная партыя Іспаніі.

Супраць перапахавання выступаюць і нашчадкі Франка, якія ўжо не раз заяўлялі, што не пагодзяцца пераносіць яго астанкі ў фамільны склеп у Галісіі.

3
вусцішны троль / Адказаць
24.08.2018 / 19:32
Перадаць астанкі Расеі - яны там любяць на галоўнай плошчы краіны шабаш рабіць і мерцвяка ў маўзалеі трымаць
1
Заклапочаны Беларутэнскі палясоўшчык Пана Вільгельма / Адказаць
24.08.2018 / 19:35
"Тыран" Франка пабудаваў комплекс (ды і падмурак мадэрновай Гішпаніі) для ЎСІХ. Цяперашнія "дэмакраты" карыстаюць комплекс (дый і ўвесь Край) толькі для СВАІХ.
2
Цынік / Адказаць
24.08.2018 / 20:47
Педра Санчас ды іншыя еўрапейскія "педры" толькі з памерлымі і могуць змагацца. Штодня амаль пра тэракты ў Іспаніі і Францыі чуем. Слабо ісламістаў вынесці са сваіх краін?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру