24.08.2018 / 21:23

Пракуратура пачала праверку Мёрскай бальніцы, дзе з пацыентаў бралі грошы за зарадку тэлефонаў 11

У канцы мая ў Мёрах пабудавалі новую бальніцу. Разам з новым будынкам з'явілася і новая платная паслуга — з пацыентаў, якія ляжалі ў стацыянары, бралі грошы за зарадку тэлефонаў. У медыцынскай установе сцвярджалі, што ўсё законна. Аднак цяпер гэтым пытаннем зацікавілася пракуратура.

Пракурор Мёрскага раёна Іван Воўчык паведаміў, што ў бальніцы сапраўды дзейнічаў прэйскурант карыстання ўласнымі электрапрыборамі, што з'яўляецца парушэннем закона.

Падчас праверкі выявілі і іншыя парушэнні. Цяпер ад галоўнага лекара бальніцы патрабуюць ліквідаваць парушэнні і не дапускаць іх у будучыні. Таксама пракуратура патрабавала спыніць практыку неабгрунтаванага збірання платы за выкарыстанне ўласных электрапрыбораў. Вінаватых асоб прыцягнуць да адказнасці.

Чытайце таксама: У мёрскай бальніцы з пацыентаў бяруць грошы за зарадку тэлефонаў

1
Guinness / Адказаць
24.08.2018 / 21:51
Зрэшты гэта перапродаж паслуг дзяржаўнага правайдэра з занадта вялікай маржой і без аніякіх падаткаў.
17
Коленька / Адказаць
24.08.2018 / 23:12
Странная ситуация. А если больной и телевизор принесет, то электричество тоже бесплатное? Но бюджет ведь не учитывает этих трат...Прокуратура ищет баллы для себя? Вы б там, тунеядцы, не работу свою оправдывали, а объчснили Минздраву что делать в такой ситуации. Проккроров рпзвеломь, а работать нет кому.
2
Sandman / Адказаць
25.08.2018 / 07:19
А то прейскурант они написали Бггг
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру