24.08.2018 / 22:08

Уладзімір Някляеў. Не цяпер. Алесю Ліпаю 6

Не цяпер. Не цяпер. Не цяпер.
А калі? Невядома нікому.
І як звер, і як звер, і як звер,
Зарываешся ў часу салому,
У ашмецце газет і шпалер.
А чаму не цяпер? Бо не час.
Бо сляпыя. Глухія. Нямыя.
На шпалерах — узоры не тыя,
У газетах — даносы на нас.
І ў сляпой, у глухой, у нямой
Старане. У адчаі і стоме
Ты трываеш. Бо шлях за спіной.
Лёс. І молішся ў збітай саломе:
«Божа мой, Божа мой, Божа мой!..»

3
Войт / Ответить
25.08.2018 / 00:03
Накляеў такі сапраўды паэт Светлая памяць Ліпаю
1
Марк / Ответить
25.08.2018 / 00:08
! ! !
29
лявон / Ответить
25.08.2018 / 06:49
абы-што...абы аб чым
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера