24.08.2018 / 22:25

Сталі вядомыя дэталі новых санкцый ЗША супраць Расіі 4

Дакумент Дзярждэпартамента ЗША аб першым пакеце новых санкцый супраць Расіі апублікаваны ў Федэральным рэгістры ЗША. Новыя санкцыі пачнуць дзейнічаць 27 жніўня.

Новыя санкцыі забараняюць:

  • аказваць Расіі знешнюю дапамогу, за выключэннем гуманітарнай, а таксама паставак харчавання і прадуктаў сельскай гаспадаркі,
  • прадаваць Расіі зброю і фінансаваць такія здзелкі,
  • крэдытаваць Расію з боку дзяржаўных структур ЗША,
  • экспартаваць у Расію тавары і тэхналогіі падвойнага прызначэння.

Санкцыі ўведзеныя за ўжыванне Расіяй хімічнай зброі падчас замаху на былога расійскага шпіёна Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў брытанскім Солсберы.

0
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
24.08.2018 / 22:58
п.4 так між іншым прапісаны, а па сутнасці пад гэта можна любую тэхналогію.
1
вусцішны троль / Адказаць
24.08.2018 / 23:36
От то дужа добра, хоць варта было б прыняць больш жорсткі варыянт санкцый.
1
вусцішны троль / Адказаць
24.08.2018 / 23:37
This is хорошо!!!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру