25.08.2018 / 09:51

Расія можа застацца без цукерак, дзіцячага харчавання і марожанага праз забарону на ўвоз беларускага малака 47

Забарона на імпарт беларускай малочнай сыравіны можа паўплываць на харчовую прамысловасць Расіі. Пра гэта ўрад Расіі папярэдзіла Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу (АЕБ).

Прадстаўнікі асацыяцыі мяркуюць, што абмежаванні Рассельгаснагляду пазбавяць расійскія кампаніі ключавых інгрэдыентаў для выпуску кандытарскіх вырабаў, марожанага, а таксама дзіцячага харчавання. Вытворцы сыравіны з Расіі не здольныя задаволіць попыт харчовай прамысловасці, піша «Коммерсант».

АЕБ просіць урад аднавіць пастаўку ў Расію малочнай сыравіны з Беларусі пры станоўчай акрэдытацыі пастаўшчыкоў расійскім наглядным органам.

Нагадаем, што Рассельгаснагляд прыняў рашэнне забараніць з 6 чэрвеня імпарт беларускай малочнай сыравіны ў тары больш за 2,5 літра. Крыху пазней Расія і Беларусь распрацавалі «дарожную карту» па працэдуры адмены абмежаванняў на пастаўку беларускіх малочных прадуктаў у Расію.

4
Тэлевіталь / Адказаць
25.08.2018 / 09:58
Да ну, забадзяжаць з какосавага алею той самы смак пламбіра па 20 капеек.
5
LMI / Адказаць
25.08.2018 / 10:03
Хай хоць лопнуць яны, напляваць

Сеньня сьвята, сеньня 25 жніўня - дзень найноўшай НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Са сьвятам, спадарства
4
Всд / Адказаць
25.08.2018 / 10:04
Пальмовое масло и молоко в помощь
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру