25.08.2018 / 12:11

ЗША дапускаюць змяненне межаў паміж Сербіяй і Косавам 12

Вашынгтон не будзе ўмешвацца ў перамовы адносна абмену тэрыторыяй паміж Сербіяй і Косава. Пра гэта заявіў дарадца Белага дома па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан на прэс-канферэнцыі ў Кіеве пасля перамоў з украінскім кіраўніцтвам, перадае карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Калі два бакі змогуць дамовіцца, мы не выключаем тэрытарыяльныя папраўкі. Мы не будзем перашкаджаць рашэнню, і не думаю, што ў Еўропе нехта будзе. Калі два бакі змогуць дасягнуць прымальнага для іх рашэння, мы яго падтрымаем», — сказаў Болтан.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у мінулым месяцы прапанаваў падзяліць Косава, якое абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008 годзе.

12
Мікола))) / Адказаць
25.08.2018 / 12:30
Амэрыканцы дзейнічаюць дакладна як маскавіты. Расейцы анэксавалі Крым, Абхазію і П.Асэтыю, парушыўшы Будапэшцкі мэмарандум , дамову Расіі і Ўкраіны аб сяброўстве -- амэрыканцы парушылі рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасьці СРЮ, паводле якой Косава -- частка Сэрбіі. Расея ажыцьцяўляе генацыд украінцаў, крымскіх татар і грузін -- праамэрыканскі ўрад Косава прыгнятае сэрбаў. Я ўжо не кажу пра спробу захапіць частку Македоніі. Тое, што народы Югаславіі ў 90-00я забівалі адзін аднаго яшчэ не падстава для перагляду межаў у стылі Гітлера (1938). У Косава жывуць альбанцы, у альбанцаў ужо ёсьць свая радзіма -- Альбанія, а ў Сэрбіі яны меншасьць. Так, у адным рэгіёне Грузіі большасьць армяне але яны не патрабуюць далучэньня да Армэніі. У Узбэкістане вялікая частка тэрыторыяў занята казахамі, але яны не патрабуюць далучэньня да Казахстану. Ды ўвесь сьвет зь перамешанымі этнасамі.
2
ўантуфры / Адказаць
25.08.2018 / 13:05
Мікола))), права моцнага. Каб з вамі лічыліся, вы павінны паказаць, што у вас ёсць характар і воля. Калі вы маўчыцё. то з вамі і будуць паступаць як з баранам.
1
Дзядоўнік / Адказаць
25.08.2018 / 13:27
а я заўседы казаў , што яны блізняты што Амерыка, што Расія , агрэсія і адсутнасць мазгоў
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру