Фота: МНС.
Авіяцыя МНС дапамагае тушыць пажар у Палескім лясгасе, паведамляе МНС. На тушэнні пажару на Століншчыне выкарыстоўваецца авіяцыя МНС: верталёт Мі-8 і самалёт Ан-2.
Буйное ўзгаранне пачалося 24 жніўня на балотах каля вёскі Альманы Столінскага раёна.
Як паведаміла Tut.by афіцыйны прадстаўнік Мінлясгаса Анастасія Дакучаева, паводле даных на 11.00 плошча пажару склала каля 100 гектар.