25.08.2018 / 13:15

Дзве тоны какаіну з лагатыпам «Адзінай Расіі» перахапілі ў Бельгіі ФОТА 45

У порце бельгійскага горада Гент паліцыя перахапіла каля дзвюх тон какаіну, паведамляе тэлеканал VRT. На кадрах аператыўнай здымкі на брыкетах з наркотыкамі можна пабачыць лагатып партыі «Адзіная Расія», аднак журналісты на гэта ўвагі не звярнулі.

Адзначаецца, што гэта самая буйная партыя наркотыкаў за ўсю гісторыю гарадскога порта. Яна была знойдзена паліцэйскімі яшчэ 21 жніўня. Какаін хавалі ў трох кантэйнерах на караблі, які прыплыў з Бразіліі. Наркотыкі былі расфасаваныя па 1900 брыкетах.

Агульны кошт пастаўкі ацэньваецца ў 100 мільёнаў еўра пры продажы канчатковаму спажыўцу або 56 мільёнаў еўра па рынкавай цане, кажуць у федэральнай судовай паліцыі Усходняй Фландрыі.

Па факце выяўлення рэкорднай партыі какаіну пракуратура Бельгіі распачала крымінальную справу.

Фота: VRT.

1
2508 / Адказаць
25.08.2018 / 13:23
як вам такое, русафілы!!!
1
Дед Мороз / Адказаць
25.08.2018 / 13:26
до сих пор скрэпные барыжат коксом?
1
Кастусь Алешка / Адказаць
25.08.2018 / 13:30
ХАХАХА! На ўсю Дзяржаўную Думу хапіла б, ці не?
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру