Крыніцы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША ў Расіі перасталі выходзіць на сувязь перад выбарамі ў Кангрэс, якія пройдуць у лістападзе гэтага года, паведамляе The New York Times.

Паводле выдання, у ведамстве не вераць, што крыніцы скампраметавалі альбо забілі.

Інфарматары ЦРУ ў Расіі змоўклі, імаверна, з прычыны агрэсіўных контрвыведніцкіх мерапрыемстваў Масквы.

Такім чынам, разведка ЗША не мае доступу да даных аб намерах Расіі адносна будучых выбараў у Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0