Грамадства2626

Някляеў абвінаваціў сухараўскі храм у адмене цырымоніі развітання з Алесем Ліпаем. Сям'я: «Няпраўда, гэта выключна наша рашэнне»

У мінскім праваслаўным храме святога Архангела Міхаіла адмянілі развітанне з беларускім паэтам і журналістам Алесем Ліпаем, паведаміў у сваім фэйсбуку Уладзімір Някляеў.

Паэт паведамляе, што адмовілі сям'і Ліпая ў памінальнай імшы па ім, хаця напярэдадні існавала дамова.

«Радыё Свабода» датэлефанавалася ў храм Архангела Міхаіла.

«Хопіць тэлефанаваць. Гэта сама сям’я адмовілася», — адказалі ў царкве.

Гэта зняпраўджвае сябра памерлага паэта і журналіста Ўладзімер Някляеў.

«Гэта няпраўда. Сям’я сама была здзіўленая. У царкве патлумачылі, што прычынаю адмовы сталі нібыта нейкія адозвы па горадзе з заклікам прыйсці на развітанне. Нібыта рыхтуецца масавая акцыя», — сказаў Свабодзе Някляеў.

Аднак прадстаўнік сям'і Ліпая не пацвердзіў словы Някляева. Перанос месца развітання з заснавальнікам БелаПАН Алесем Ліпаем звязаны выключна з рашэннем яго сям'і, заявіў прадстаўнік сям'і Ліпая.

Абверг Някляева і прадстаўнік БПЦ Сяргей Лепін.

Нагадаем, што развітанне з Алесем Ліпаем адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня з 9:00 да 12:00 у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Мінску. Хаця першапачаткова планавалася, што развітацца з Алесем Ліпаем, які памёр 23 жніўня, можна будзе ў суботу ў храме святога Архангела Міхаіла.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай20

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін27

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць