25.08.2018 / 17:35

Ветэрынарная служба ў Бабруйску за хабар дапускала на рынак неправеранае мяса 2

Са студзеня 2017 па студзень 2018 года 2 супрацоўнікі ветэрынарнай службы ў Бабруйску сістэматычна прымалі грошы за допуск да продажу на рынку мяса і мясной прадукцыі, якія не прайшлі санітарную экспертызу, паведамляе Следчы камітэт.

Высветлена больш за 100 фактаў атрымання хабараў на суму каля 1,8 тысячы рублёў.

Маёмасць абвінавачаных арыштавалі. Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

0
Беларус / Адказаць
25.08.2018 / 20:18
Па сутнасцi,ветэрынарная служба Бабруйска , травiла людзй . Пакаранне, павiнна быць, адпаведным .
1
вусцішны троль / Адказаць
26.08.2018 / 00:16
У усходніх браткоў навучыліся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру