25.08.2018 / 18:41

Кіраўнік МЗС Аўстрыі расказала, як запрасіла Пуціна на сваё вяселле 10

Кіраўнік МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль упершыню расказала падрабязнасці таго, як ішла справа з запрашэннем на яе вяселле прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Фота: kremlin.ru.

Паводле Кнайсль, у пачатку чэрвеня яна «запрасіла калегаў з урада і, вядома ж, федэральнага прэзідэнта [Аўстрыі], таму што так трэба», прыводзіць вытрымкі з яе заяў аўстрыйскае выданне Oberösterreichische Nachrichten. Увечары 5 чэрвеня, калі расійскі лідар быў з візітам у Вене, па словах Кнайсль, яна «абсалютна спантанна» запрасіла і яго з намерам «паказаць яму свайго жаніха». 19 ліпеня міністр даведалася, што Пуцін пагадзіўся наведаць вяселле, чаго яна «зусім не чакала».

Як удакладніла Кнайсль, вяселле планавалася як «прыватнае мерапрыемства» і, нягледзячы на візіт расійскага лідара, які патрабаваў павышаных мер бяспекі, свята ўсё роўна захавала прыватны характар.

1
жизьня нacтаяшчая, тoшчая лядашчая / Адказаць
25.08.2018 / 19:12
Caпcaвaў людзям вяселле.
з намерам «паказаць яму свайго жаніха»
Паказаць жаніха?гyчыць дзiўна...Як caбаку, ці цялятка ? 
1
ал / Адказаць
25.08.2018 / 19:41
осмотрительнее надо быть с приглашенными
1
Мікола / Адказаць
25.08.2018 / 20:21
Можна й чарта запрасіць на вясельле і ён скарэй усяго зьявіцца ў некім відзе каб папсаваць тое вясельле.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру