25.08.2018 / 21:39

Пуцін прапанаваў Лукашэнку сустрэцца яшчэ раз 23

Пуцін і Лукашэнка на перамовах у Сочы 22 жніўня дамовіліся пра новую сустрэчу ў найбліжэйшы час з удзелам міністраў дзвюх краін. Пра гэта Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Фота: прэс-служба Крамля.

«Самае важнае было тое, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што літаральна ў найбліжэйшыя некалькі дзён мы знойдзем магчымасць у сваіх графіках (асабліва ў яго, паколькі я тут узяў паўзу невялікую, мне прасцей). У яго вельмі напружаны графік. Гэта сапраўды так, вы гэта бачыце. І ён цяпер будзе ў Сібіры працяглы час. А пасля вось гэтых візітаў у рэгіёны Расіі мы сустрэнемся ў шырокім фармаце. І гэта была яго прапанова — Уладзіміра Пуціна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

0
LMI / Адказаць
25.08.2018 / 21:52
Здаецца дагуляецца да бяды. Халуй узурпатар у адпаведным грамадстве, а на кон пастаўлены ўласны дом - Беларусь
1
Павел Ас / Адказаць
25.08.2018 / 21:54
У ранейшыя часы ханы дзвух плямен каб не даводзіць да паўнамаштабнай вайны выстаўлялі на поле бітвы па аднаму свайму асілку, бітва паміж якімі і вырашала хто з ханаў застанецца пераможцам :) Карацей, у сілу сваіх фізічных асаблівасцей Пуцін сканіў змагацца з Лукашэнка, ну што паглядзем хто будзе мацней Румас ці Мядзведзеў :)
3
Мое дело / Адказаць
25.08.2018 / 22:12
Там в РФ место премьра хотят обновить некоторые, судя по сетям.
При такой-то дружбе народов не стоит обижаться, если это место предложат соседнему президенту.
Конца унижениям не бывает. 
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру