У Беларусі існуе занадта вялікая колькасць пасад, займаць якія можна толькі пры наяўнасці дыплома аб вышэйшай адукацыі. Намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў у інтэрв'ю профільнаму часопісу «Фінансы, улік, аўдыт» прапанаваў перагледзець адпаведны пералік прафесій у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

«Далёка хадзіць не будзем, паглядзім на фінансавую сферу. Ці трэба вышэйшая адукацая чалавеку, які прымае камунальныя плацяжы ў банку ці які сядзіць на абмене валюты? Сумняюся», — сказаў Селіверстаў.

Ён нагадаў, што раней выпускнікі тэхнікумаў у райфінаддзелах і падатковых інспекцыях паспяхова спраўляліся з прафесійнымі абавязкамі і дасягалі высокіх вынікаў у працы. «Аднак пасля перагляду патрабаванняў да пасады гэта немагчыма», — адзначае намеснік міністра.

Пры гэтым Селіверстаў прапануе паляпшаць сістэму сярэдняй адукацыі.

Паводле звестак Белстата, Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па колькасці студэнтаў ВНУ на 10 тысяч чалавек насельніцтва — 354 супраць 325 у Расіі, 322 ва Украіне. Пры гэтым прыкладна траціна студэнтаў вучыцца па юрыдычным і эканамічным профілях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?