26.08.2018 / 10:33

Зборная журналістаў выйграла футбольны турнір памяці Генадзя Карпенкі

Каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў перамагла ў штогадовым футбольным Кубку свабоды імя Генадзя Карпенкі.

Зборная БАЖ гуляла з жалобнымі стужкамі на знак памяці пра заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая.

Другое месца ў каманды партыі АГП, трэцяе — у каманды партыі БНФ.

Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.

Генадзь Карпенка

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру