Смяротная аварыя адбылася каля гадзіны ночы на скрыжаванні праспекта Леніна і вуліцы Інтэрнацыянальнай: матацыкл лоб у лоб сутыкнуўся з аўтамабілем.

22-гадовы жыхар Добруша на Yamaha r6 рэзка набраў хуткасць і на міргаючае зялёнае выехаў на скрыжаванне, дзе і сутыкнуўся са «Шкодай». Са слоў сведкаў, хуткасць матацыкла перавышала 100 км/г.

«У аўтамабіля моцна пацярпела пярэдняя частка, ад матацыкла практычна нічога не засталося», — паведамляюць відавочцы аварыі.

Матацыкліст загінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?