26.08.2018 / 17:15

Моладзь БНФ заснавала прэмію імя Джона Макейна 38

Моладзевае крыло Партыі БНФ абвесціла, што засноўвае прэмію імя Джона Маккейна.

«Джон Маккейн змагаўся за свабоду ва ўсім свеце, рашуча выступаў супраць несправядлівасці. Ён быў вялікім сябрам Беларусі, не толькі словам, але і справай падтрымліваў яе незалежнасць і змаганне беларускага народа за сваю свабоду», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэмія будзе ўручацца замежнікам, якія зрабілі значны ўнёсак у падтрымку незалежнасці Беларусі, культурнае, палітычнае развіццё краіны альбо ўзднялі беларускае пытанне на міжнароднай арэне. Гэта будзе адбывацца пачынаючы з 2019 года ў дзень народзінаў Джона Маккейна.

Таксама актывісты ў бліжэйшы час пачнуць працу над перакладам і агучваннем дакументальнага фільма «Джон Маккейн, па кім б'е звон».

8
? / Адказаць
26.08.2018 / 17:36
своих героев за что обделили?
3
stakan(c) / Адказаць
26.08.2018 / 17:43
А парк Пабеды у горадзе Мінску дапоўніць словамі ,,імя Джона Маккейна,, з усталяваннем копіі статуі Свабоды...
20
Занепакоены / Адказаць
26.08.2018 / 17:47
Што за глупства?! Заняцца няма чым?
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру