26.08.2018 / 18:42

Новы міністр эканомікі: налета сярэдні заробак складзе 1025 рублёў, а ў бюджэтнікаў — 820 рублёў 43

Сярэдні заробак у наступным годзе прагназуецца на ўзроўні 1025 рублёў. Такая лічба закладзена ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ распавёў міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

«Рэальныя грашовыя даходы павялічацца на 3,4%, яны будуць цалкам ўвязаныя з ростам прадукцыйнасці працы. Сярэдні заробак прагназуецца на ўзроўні 1025 рублёў. Зарплата работнікаў бюджэтных арганізацый будзе складаць 80% ад сярэдняй па краіне (820 рублёў — «НН»). Гэта тая важная макраэканамічная прапорцыя, пра якую часта гаворыць прэзідэнт, урад. Мы ў прагнозных дакументах яе вытрымліваем. І суадносіны пенсіі да заработнай платы будуць на ўзроўні 40%. Гэта значыць, мы дасягаем гэтага параметру і на працягу 2019 году плануем яго вытрымліваць», — заявіў міністр.

Чытайце таксама: Круты — самы малады міністр. Хто ўзначаліў Мінэканомікі?

0
Люстэрка / Адказаць
26.08.2018 / 18:52
Ізноў абяцанкі-цацанкі.
Нічога не мяняецца ад змены чыноўнікаў з Шыла на Мыла і з Мыла на Шыла.
0
калгасьник-трасяншчык / Адказаць
26.08.2018 / 18:53
Сябры . А спраудзилася ! Новая мятла не пажадала месци па-новаму .....
0
Люстэрка / Адказаць
26.08.2018 / 18:54
Нікому не патрэбныя вашы ліпавыя "сярэднія заробкі". Людзям патрэбныя рэальныя грошы ў кішэні.
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру