26.08.2018 / 20:15

Міністэрства эканомікі перагледзела прагноз росту ВУП праз сітуацыю з Расіяй 4

Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год зменены. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў эфіры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.

Базавы сцэнар прадугледжвае рост ВУП на 2,1%, мэтавы — на 4%. Раней планавалася 2,8% і 4,1% адпаведна.

«За апошнія паўмесяца адбыліся істотныя змены знешніх параметраў, міжнародныя арганізацыі знізілі тэмпы росту сусветнага ВУП, нашы расійскія калегі з Мінэканамразвіцця ўдакладнілі прагноз Расіі на 2019 год», — патлумачыў Круты.

Ён адзначыў, што цана на нафту па мэтавым сцэнары закладзена на ўзроўні $65 за бараль замест ранейшых $70.

Круты запэўніў, што пралічаныя негатыўныя наступствы правядзення Расіяй падатковага манеўру.

0
Ёпрст / Адказаць
26.08.2018 / 23:12
Ну вось які быў розум звязацца з расейскім імперскім "Еўразэсам", як інструментам рэанімацыі РІ? Калі гэтыя крамлёўскя імперскія кловуны з 1,8 адсоткамі усусветнага ВВП (пару гадоў была амаль "вялікая" лічба 3 адсотка і тую прафукалі мякка кажучы) супроць не толькі найбольш цывілізаваных эканомік свету, але і іншых? Маскоўскія злодзеі і вары вам збудуюць парадайз?
0
Ровно 3,414213, не более / Адказаць
27.08.2018 / 11:27
И это - "независимость"!?
3
Сенатор Макей / Адказаць
27.08.2018 / 11:58
А прекращение иных косвенных дотаций просчитали? Или вы думаете Бабич просто так приехал?

Готовимся кушать сухари следующие 15 лет.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру