26.08.2018 / 20:39

У Пінску пешаход ударыў даішніка. Пасля ўдушальнага прыёму ад міліцыянта ён страціў прытомнасць ВІДЭА 165

У інтэрнэце апублікавана відэа канфлікту ў Пінску. ДАІ эвакуявала аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў каля рынка.

Адзін з людзей падышоў да даішніка і запатрабаваў, каб той прадставіўся: «Я — грамадзянін! Ты павінен паказаць, хто такі!»

Ён па чарзе называў «клоўнамі» то кіроўцу эвакуатара, то даішніка. Што яны адказвалі, на відэа не чуваць.

Урэшце даішнік выставіў наперад руку і, магчыма, дакрануўся да неабыякавага мінака. Той у адказ ударыў міліцыянта.

Бойка працягвалася некалькі секунд, пасля чаго кіроўца эвакуатара дапамог затрымаць чалавека. Затрыманне атрымалася даволі жорсткім — даішнік прымяніў удушаючы прыём.

Вакол сабраўся натоўп. Жанчыны спрабавалі расцягнуць даішніка і мінака, як раптам раздаўся крык «Забілі!»

Ад удушаючага прыёму мінак страціў прытомнасць. Пакуль выклікалі хуткую і рабілі штучнае дыханне, натоўп накінуўся на даішніка. Той спрабаваў давесці сваю рацыю, але марна.

Як стала вядома пазней, мінак апрытомнеў. 

206
LYNX / Адказаць
26.08.2018 / 20:48
Стадо баранов. Неповиновение сотруднику милиции и оскорбление представителя власти как минимум.
164
Heaver / Адказаць
26.08.2018 / 20:51
В Америке уже бы пристрелили, и правильно бы сделали. Ибо не***.
124
Dyno / Адказаць
26.08.2018 / 20:51
Гражданин он... Простое быдло. Граждане себя так не ведут и соблюдают законы, а не нарушив их начинают быковать.
Паказаць усе каментары/ 165 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру