«Ювэнтус» ў Турыне разграміў «Джэноа» — 4:1.
Вінчэнца Яквінта адгрузіў два мячы ў вароты БАТЭ 30 верасьня, Фота juventus.com |
У турынцаў вызначыліся Здэнек Грыгера (6‑я хвіліна), Амауры (26), Вінчэнца Яквінта (85). На другой дадзенай хвіліне матчу Папастатопулас з «Джэноа» патрапіў у свае вароты.
Дарэчы, Яквінта забіў гол ужо празь хвіліну пасьля таго, як зьявіўся на полі.
«Б’янканэры» выступалі ў наступным складзе:
Манінгер, Грыгера, Леграталье, Кьяліні, Малінара, Марк’ёні, (Камаранэзі, 69), Сісока, Цьягу, Недвед, Амауры (Яквінта, 84), Дэль П’ера (Джавінка, 88).
Атрымаўшы перамогу «Старая Сыньёра» выйшла на першае месца. Зараз у «Ювэ» столькі ж балаў, колькі і ў «Інтэра» (24), але ўсе астатнія матчы тура будуць згуляныя ў суботу і нядзелю.
Прыкладам, «Інтэр» гуляе на Сыцыліі з «Палерма», «Мілян», што мае 23 пункты — дома з «К’ева», «Напалі» — у якога таксама 23 балы — з «Атлянтай».
Нагадаем, што матч Ювэнтус — БАТЭ пройдзе 10 сьнежня ў Турыне.