26.08.2018 / 21:30

Буслы прадказалі раннюю і халодную восень 20

Ёсць даўняя прыкмета: калі буслы адлятаюць з Берасцейшчыны да праваслаўнага Спаса (19 жніўня), то восень будзе ранняй і халоднай. Калі забавяцца — цёплай. Летась, да прыкладу, птушкі заставаліся ў Беларусі да верасня, і, сапраўды, восень была лагодная, а першыя прымаразкі здарыліся позна.

Сёлета, наадварот, бацяны пакінулі краіну рана, да Спаса. Праверым, ці народная прыкмета спраўджваецца, ці ўсё ўжо перамяшалася на свеце.

СГ; фота Flickr by Tambako the Jaguar

2
ўантуфры / Адказаць
26.08.2018 / 21:35
Буслы - не Лукашэнка з Расеяй, яны не падманваюць.
1
Злы дзядзька / Адказаць
26.08.2018 / 22:29
І хто гэта бачыў, што ўсе адляцелі?

Ехалі як раз 19-га з Ліды на Мінск па Р11, Р64.. Бачылі шмат буслоў на полі недзе на Наваградчыне.. 
Атрымліваецца, што з Берсцейшчы адляцелі, а на Гарадзеншчыне засталіся? там будзе цёплая восень?
13
димон / Адказаць
27.08.2018 / 06:10
Нават буслы разумеюць, што няма перпектывы ў гэтай краіны і ўцякаюць
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру