26.08.2018 / 21:46

Лукашэнка патлумачыў, чаму не пайшоў з Пуціным на турнір па самба 15

Аляксандр Лукашэнка ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» патлумачыў, чаму не паехаў з Уладзімірам Пуціным на турнір па самба ў Сочы.

Лукашэнка не паехаў з Пуціным на турнір па самба пасля перамоваў, насуперак праграме

«Няма ніякай канспіралогіі, што Лукашэнка не паехаў на самба ці баявыя мастацтвы разам з Пуціным. Маўляў, ці то пакрыўдзіўся, ці то дрэнна зрабіў і не адказаў на запрашэнне Пуціна… Для мяне гэта была трохі нечаканая прапанова. У мяне сапраўды былі іншыя мерапрыемствы.

Я прама сказаў: «Калі трэба, давай паедзем разам» — «Ды не, я асабліва не настойваю. Я сам ўжо спазніўся на гадзіны дзве альбо тры. Ужо сам там доўга не буду, у ноч. Не-не, я не пакрыўджуся».

Ну не пакрыўдзіўшся — добра. Тады я буду займацца па сваім плане», — расказаў ён.

Пуцін паехаў на турнір па самба адзін. Фота Kremlin.ru

0
Чорны Война / Адказаць
26.08.2018 / 22:12
Ці мне здаецца, ці ён занадта часта апошнім часам стаў апраўдвацца?
0
Сенатор Макей / Адказаць
26.08.2018 / 22:28
"Не верю!"
0
Transit / Адказаць
26.08.2018 / 22:30
Канешне, верым. Тыдзень таму ен нават не ведау, калi у яго выбары, Назвау Валодзя дату?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру