26.08.2018 / 21:54

Лукашэнка абвергнуў «Нязыгара» 13

У эфіры «Беларусь-1» Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не вызначыўся з кандыдатурай пасла ў Расіі.

На пытанне пра магчымых кандыдатаў ён раптоўна запярэчыў: 

«Не, гэта няпраўда, што там пішуць у інтэрнэце, СМІ. Гэта абсалютная няпраўда. Я нават не разглядаў гэтага чалавека паслом у Расіі. Напэўна, камусьці хочацца ці хтосьці спецыяльна ажыццяўляе гэтыя ўкіды. Я нават не прадумваў гэтыя пытанні».

Адзіны ўкід на гэту тэму рабіў расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар», які належыць кіраўніку расійскага афіцыйнага агенцтва ТАСС. Ён паведамляў, што новым паслом Беларусі ў Расіі стане намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Максім Рыжанкоў.

Прыкрамлёўскі блогер: Паслом Беларусі ў Расіі стане Рыжанкоў

1
вусцішны троль / Адказаць
26.08.2018 / 22:25
Наталля Эйсмант чытае Лукашэнку Нязыгар - ммммм, якая рамантыка!)
1
Мikoла / Адказаць
26.08.2018 / 23:05
Вот думается мне, что Шапиро Семёну Борисовичу купят билет на самолёт до Москвы. Вряд ли сейчас, после смены правительства, кадровой чехарды будут кого-то дергать с насиженного места. Выбирать будут из тех, кто соскучился по работе)
0
Цвердазуб / Адказаць
26.08.2018 / 23:07
Нязыгар зайграўся,
палітыкан шалёны, 
за што б ён не браўся -
ўсюды фэйк палёны. 
Нават Пальчыц Эдзік
абвёў вакол пальца,
няўжо інфу цэдзіў
з 2ча пастаяльцаў? 
Не магу без смеху,
сачыць у тэлеграме
тасс дурную пацеху
прыдумалі самі. 

Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру