26.08.2018 / 22:31

Андрэй Дынько: Адно балючае назіранне з пахавання Ліпая, адно супадзенне і адзін успамін 6

Спачатку ўспамін. Гэта быў 2008 год, Кіеў. Ліпай, Сярэдзіч і я ехалі ў метро. Кішэннікі выцягнулі ў Ліпая партманэ, але той заўважыў і схапіў іх, і мы іх затрымалі. Адзін негр - проста дзіва, шчыпач-негр у Кіеве, - а адзін такі смуглы паўднёваўкраінскі тып. Затрымалі і здалі ў міліцыю. Ну а міліцыя там з імі ў звязцы працуе, сыграла ў дурняў. Урэзалася мне тая прыгода ў памяць: Іосіф Паўлавіч у такіх сітуацыях проста дасканала сябе паводзіць. Тры беларускія рэдактары на станцыі метро «Залатыя вароты» затрымалі двух украінскіх зладзюжак, але без толку.

А зараз два моманты, што ўразілі сёння.

На могілках у Рудзенску, дзе спачыў Алесь, сляды дэградацыі. Побач з ягонай магілай сярод пахаванняў 10-гадовай даўніны ўжо шмат забытых, што зраўняліся з зямлёй амаль, зараслі быллём, і толькі збуцвелыя крыжы яшчэ дагніваюць на іх. Прыкра. Не магілы 19..-х — магілы 2008, 2009, 2007 гадоў. І там ляжаць Алесю…

І другі. Так выйшла, што мы першы раз можа за год цэлы сустрэліся з Алесем на мінулым тыдні, у дзень, калі я атрымаў сігнальныя асобнікі новага часопіса «Наша гісторыя». Ён пасля той сустрэчы ехаў у Следчы камітэт знаёміцца з вынікамі экспертызы зместу сваіх камп'ютараў (…). І я яму падарыў сігнал «Нашай гісторыі». Таму ён стаў першым чытачом новага часопіса, які ўсе цяпер так шчасна прымаюць. А «Наша гісторыя», магчыма, стала апошняй кнігай, якую Алесь прачытаў.

Спачывайце, Алесь. І дай бог каб калегі і сям'я не загубілі справу вашага жыцця, ваш БелаПАН.

Андрэй Дынько

3
Генэрал Голад / Адказаць
26.08.2018 / 22:40
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
59
бляйбыш / Адказаць
26.08.2018 / 23:53

людзі на фота з пахаванняў і А.Кулінковіча і А.Ліпая ўразілі сваім гардэробам, асабліва жанчыны з непакрытымі — безабароннымі — галовамі... тое, пэўна, значыць, што ні сіл ні сродкаў ужо няма на датрыманне традыцый... хоць памялом ужо мяці такіх зняможаных... мо’ таму, што ў мусульманак галовы палатном абгорнутыя, яны тым самым багацейшымі падаюцца...
39
паміраюць у фармаце бело-русцев / Адказаць
27.08.2018 / 00:35
а напішыце, што такое "гераічнае "было ў існаваньні "белаПАН" -фірмы ? 
 Неяк не заўважыў нічога інсайдэрскага...   Блізкая да афіцыёзу кампанія...

Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру