Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў адміністрацыі Белага дома выпускаць афіцыйную заяву пра смерць сенатара Джона Макейна. Пра гэта піша The Washington Post.

У дакуменце, падрыхтаваным прэс-сакратаром Белага дома Сарай Сандэрс і кіраўніком апарата Белага дома Джонам Кэлі, прапаноўвалася ўспомніць пра баявыя заслугі сенатара і ахарактарызаваць яго як ваеннага героя. Трамп жа вырашыў абмежавацца кароткім спачуваннем у твітары.

Сандэрс адмовілася праясніць пазіцыю Трампа. Журналісты выдання мяркуюць, што прычынай дэмаршу прэзідэнта стала крытыка Макейнам палітыкі цяперашняга гаспадара Белага дома. У прыватнасці, каменем сутыкнення паміж палітыкамі стала рэформа аховы здароўя, супраць якой выступаў Макейн.

Падчас выбарчай кампаніі Трамп высмеяў Макейна, які правёў шэсць гадоў у в'етнамскім палоне. Будучы прэзідэнт заявіў: «Ён быў героем вайны таму, што яго ўзялі ў палон. Я паважаю людзей, якія не траплялі ў палон». Пасля Трамп не прынёс прабачэнняў сенатару, але ўсё-такі стаў называць яго героем вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0