Ва Украіну з акупаванага Данбаса даставілі «міністра культуры ДНР» Юрыя Лекстутэса, дзе яму выставілі падазрэнне па артыкуле «стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі», піша «Украінская праўда»

Аказалася, што Лекстутэс … - нядаўна завербаваны, і папрасіў эвакуацыі з тэрыторыі АРДЛА (акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей).

Па словах Лекстутэса, пасля звальнення з пасады кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі менавіта ён павінен быў узначаліць акупаваную частку Данецкай вобласці.

«Супрацоўнік ГРУ Івановіч мяне прадставіў як будучага кіраўніка рэспублікі і што гэта вырашанае пытанне. Мяне ГРУ вылучыла, але ў іх была канкурэнцыя з ФСБ», — адзначыў Лекстутэс.

Паводле яго слоў, у выпадку згоды ўзначаліць акупаваныя раёны Данецкай вобласці яму ў ГРУ прапаноўвалі сілавую падтрымку.

«Калі пытанне Суркова ў Пуціна было вырашана, ім я стаў ужо нецікавы. Мяне засунулі ў турму, расстрэльваць выводзілі», — распавёў экс-«міністр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0