27.08.2018 / 11:53

Падрабязнасці бойкі даішніка з мінаком у Пінску: версія жонкі прыдушанага мужчыны дапоўнена 73

Гучны канфлікт адбыўся ў Пінску: пешаход палез у бойку з даішнікам. Міліцыянт у адказ заламаў яго, ад удушальнага прыёма мужчына страціў прытомнасць.

А пачалося ўсё з эвакуацыі машыны, прыпаркаванай не па правілах. Да даішніка, які стаяў каля аўто, раптам падыйшоў мінак з вудамі і запатрабаваў паказаць дакументы.

Урэшце даішнік выставіў наперад руку і, магчыма, дакрануўся да неабыякавага мінака. Той у адказ ударыў міліцыянта. Завязалася бойка.

Што самае цікавае, машына не належыць ані таму неабыякаваму мінаку, ані яго жонцы.

Мужчыну, які вырашыў паспрачацца з даішнікам, завуць Аляксандр. Яму 45 гадоў, ён жыхар Пінска. Мае дзвюх дачок.

Аляксандр (справа), яго жонка Дзіяна (у цэнтры) і іх малодшая дачка

Канфлікт здарыўся побач з рынкам, дзе гандлюе жонка Аляксадра — таму яна і прыбегла хутка на шум, бо шмат хто падумаў, што мужчына абараняў сямейнае аўто. Але не.

«Муж проста падыйшоў да даішніка, бо сам кіроўца. З салідарнасці. Не лічу, што гэта злачынства — папрасіць пасведчанне ў прадстаўніка ўлады. Чаму палез у бойку? Бо міліцыянт яго проста паслаў», — паведаміла «Нашай Ніве» Дзіяна, жонка Аляксандра.

Дапоўнена: Жонка прызнала, што, хутчэй за ўсё, Аляксандр у той дзень трохі выпіў. Але, настойвае Дзіяна, яе муж быў адэкватны.

Яна распавяла, што пасля ўдушэння муж страціў прытомнасць, з яго рота пайшла кроў. Выклікалі хуткую. Пакуль яна ехала, Аляксандр ачуняў.

«Я з ім паехала ў бальніцу. У хуткай былі мы ўдвух і дактары. Прыехалі, нас пасадзілі ў прыёмны пакой, сказалі чакаць. Там ля кабінета ўжо стаяў нейкі міліцыянт. Муж папрасіўся ў яго пакурыць, той рэзка так адказаў: «Сядзь на месца!».

Муж ізноў пачаў пытацца ў міліцыянта: «Ты хто такі, прозвішча?» Міліцыянт нібыта яго паслаў.

«Урача чакалі доўга. Калі той з’явіўся, Саша яму кажа: хачу пакурыць. Доктар нават не агледзеў яго, адразу сказаў, што Саша неадэкватны. Пасля нас з дачкой выштурхнулі з прыёмнага пакою, закрыліся на ключ. Што там было, я не ведаю. Мужа вадзілі зрабіць нейкі здымак. Шыі, здаецца, у яго ж кроў ішла з рота…

А пасля прыехалі следчыя, і Сашу забралі ў СК. Што з ім сёння і дзе ён знаходзіцца, я не ведаю.

Прозвішча таго інспектара, які душыў мужа, я таксама не ведаю. Там у бальніцы пасля было чалавек пяць міліцыянтаў, я ў іх пыталася, як звалі інспектара. Але ніводзін не адказаў», — узгадвае Дзіяна.

Міліцыя пакуль не каментуе сітуацыю.

Улад Швядовіч

21
Bro / Адказаць
27.08.2018 / 12:04
«Муж проста падыйшоў да даішніка, бо сам кіроўца. З салідарнасці. 
https://nn.by/?c=ar&i=215003
А солидарность с чем? С парковкой на единственной полосе?
15
человек / Адказаць
27.08.2018 / 12:07
Врачи адекватные? Может проверить нужно кого эти врачи неадкватными признают. если сами в такой степени "адекватны"? Все же относительно. нужно выяснить КТО сумасшедшие в 21 веке в Беларуси. что должно совпадать с моралью белорусского народа. Нельзя же при демократии весь народ считать сумасшедшим дурным народом и на этом основании геноцид устраивать. 
98
анна / Адказаць
27.08.2018 / 12:09
Достаточно  фото  семьи..... Я на стороне гаишника.
Паказаць усе каментары/ 73 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру