Мы пацікавіліся, хто такая Анжаліка Скамарох.

Анжаліка працуе страхавым агентам у «Белрасстраху». Але апошнім часам дзяўчына пачала асвойваць новую прафесію. Яна вучыцца грумінгу, прасцей кажучы, майстэрству стрыгчы сабак.

Акрамя таго, Анжаліка — веганка. Яна выступае за здаровы і актыўны лад жыцця.

Яшчэ сярод захапленняў дзяўчыны — кінезіялогія. Гэта галіна альтэрнатыўнай медыцыны, якая завязаная на псіхасаматыцы. Кінезіялогія сцвярджае, што ўсе клеткі чалавека запісваюць інфармацыю пра яго з моманту зачацця.

Таксама «Міс Мінск» займаецца вытворчасцю лялек-матанак. Яна кажа, што стварае лялек як абярэгі і нібыта праводзіць лялькатэрапію.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?