27.08.2018 / 14:51

Ej.by пра карэйскую вакцыну АКДС: На беларускіх дзецях ставілі эксперыменты  33

Выданне «Ежедневник» (ej.by) апублікавала артыкул, у якім звяртае ўвагу на выкарыстанне ў Беларусі вакцыны «Эўпента» карэйскай вытворчасці. 

Выданне нагадвае, што 13 жніўня ў Ганцавіцкім раёне памерла малое дзіця пасля вакцынацыі прышчэпкай «Эўпента» карэйскай вытворчасці.

Чытайце: У Ганцавіцкім раёне малое дзіця памерла пасля прышчэпак

Як гэта вакцына трапіла ў Беларусь? 

«Эўпента з'явілася ў Беларусі з пачатку 2017 года, пры гэтым вакцына не прайшла ў нашай краіне ніякіх выпрабаванняў і праверак. Выкарыстанне такой вакцыны забароненае законам «Аб лекавых сродках», — сцвярджае «Ежедневник».

Паводле закона, завозіць у Беларусь незарэгістраваныя лекі можна толькі для правядзення выпрабаванняў або пры масавых эпідэміях — усе астатнія выпадкі маюць прыватны характар, па іх вялікія аб'ёмы не ўвязеш.

«Паколькі за апошнія гады ніякіх усплёскаў эпідэмій не было, то можна падумаць, што масавы завоз «Эўпента» адбыўся «для правядзення клінічных выпрабаванняў», іначай мытня б проста не прапусціла тавар. І вось тут самае страшнае, бо ўдзел у выпрабаваннях — гэта добраахвотная справа, за якую плоцяць вялізныя грошы і кампенсацыі, калі нешта пойдзе не так. На такія выпрабаванні фармацэўтычныя кампаніі выдаткоўваюць гады і дзясяткі мільёнаў долараў. А тут для карэйскай кампаніі бясплатна зладзілі выпрабаваўчы палігон з беларускіх дзяцей. Можа, не зусім бясплатна?» — піша «Ежедневник».

Журналісты звяртаюць увагу, што прышчэпка «Эўпента» не зарэгістраваная нават у сваёй краіне (пра гэта сведчаць дадзеныя на афіцыйным сайце тамтэйшага рэгулятара), хаця Мінздароўя на запыты журналістаў адказвала, што «мае дакумент аб рэгістрацыі з 2014 года». 

Журналісты таксама знайшлі сведчанні, што клінічныя выпрабаванні «Эўпента» праваліліся ў ЗША, Кітаі і Філіпінах. 

Апроч таго, аўтары расследавання звяртаюць увагу на тое, як Мінздароўя падманвае людзей у афіцыйных адказах, выдаючы сертыфікаты якасці менеджменту «шэрых» фірм — за іх сертыфікаты адпаведнасці, а сяброўства тых жа фірм у неафіцыйных фармакалагічных саюзах — за сведчанне высокай якасці. 

Таксама вядома, што многія бацькі сапраўды скардзіліся на «Эўпента», пасля якой дзеці некалькі дзён ляжалі з вялікай тэмпературай.

6
cebur112 / Адказаць
27.08.2018 / 14:58
Никто не виноват-     Беларусь 21 век...
2
Alisa / Адказаць
27.08.2018 / 15:02
Я думала, што ў нас ўжо край.. ўжо дасягнута  нейкая мяжа, за якую немагчыма перайсці чалавеку...але гэныя "людзі", відаць, не маюць ніякіх межаў.. не хочацца выкарыстоўваць лаянку - але тут я не ведаю, як прыстойнымі словамі выказацца..
3
Алесь / Адказаць
27.08.2018 / 15:06
Пачынаю страчваць давер да нашай медыцыны. Селета й я малому рабіў прышчэпку, што стандартна ў 6 гадоў робіцца, - дык яму руку разнесла й дзіця некалькі дзен з тэмпературай ляжала. Куды йдуць нашы падаткі?
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру