27.08.2018 / 15:07

Агенцтва «Мінск-Навіны» ўзначаліць былы шэф СТБ Юрый Казіятка 5

Як стала вядома «Нашай Ніве», у агенцтве «Мінск-Навіны» змяняецца кіраўніцтва — выканаўцам абавязкаў дырэктара з 28 жніўня стане экс-кіраўнік СТБ Юрый Казіятка.

Раней дырэктаркай была Кацярына Дубінская, а Казіятка быў яе намеснікам.

Інфармацыю пацвердзілі ў прыёмнай агенцтва, але згаданых асобаў на працоўных месцах сёння няма.

Юрый Казіятка.

***

Казіятка быў адстаўлены разам з Паўлам Якубовічам і Генадзем Давыдзькам у час лютаўскай ратацыі кіруючых кадраў СМІ.

СТБ ён узначальваў з 2005 года.

Пасля сыходу з тэлебачання Казіятка застаўся членам Савета Рэспублікі і трапіў у «Мінск-Навіны» намеснікам дырэктара, адказным «за развіццё».

Сваю прафесійную кар'еру Казіятка пачынаў на БТ у пачатку 2000-х, ён і Аляксандр Зімоўскі былі галоўнымі тварамі прапаганды ў той час. 

Агенцтва «Мінск-Навіны» належыць Мінгарвыканкаму. У склад холдынга ўваходзяць газеты «Мінскі кур'ер» і «Вячэрні Мінск», часопіс «Арэлі», «Радыё Мінск» і сайт minsknews.by.

АЯ

1
Чытач / Адказаць
27.08.2018 / 15:14
Вясной змянiлi главу БЕЛТА - пасыпалiся арышты у Тут баi i Белапан. Зараз мяняюць главу МiнскНавiны...
0
Санек / Адказаць
27.08.2018 / 15:24
Ну усе НАВАСТЕЙ  ДАЛЕЙ НЕНАНАДА 
1
крот / Адказаць
27.08.2018 / 15:35
Маразм крепчает .
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру