27.08.2018 / 15:25

Насту Рыбку пакінулі ў турме мінімум на пяць месяцаў 1

Суд горада Патая ў Тайландзе ў панядзелак на тэхнічным пасяджэнні па падрыхтоўцы судовага працэсу ў дачыненні да Аляксандра Кірылава (Алекс Леслі), Анастасіі Вашукевіч (Наста Рыбка) і яшчэ шасці грамадзян Расіі і Беларусі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі прадастаўлення паслуг сэксуальнага характару ў складзе злачыннай групы, прыняў рашэнне прызначыць чатыры пасяджэнні, прысвечаныя допыту сведак бакоў, на 15, 16, 17 і 18 студзеня 2019 года.

Паседжанне па праверцы гатоўнасці бакоў да працэсу пройдзе 14 лістапада. Допыты сведак абвінавачвання прызначаюцца на 15 і 16 студзеня, сведак абароны — 17 і 18 студзеня», — гаворыцца ў пратаколе прызначэння дат разгляду справы па сутнасці, падпісаным у панядзелак старшынёй судовай калегіі, якая вядзе справу, пракурорам і адвакатамі падсудных.

«Не ўпэўнены, што чатырох дзён хопіць на допыты ўсіх сведак абвінавачвання і абароны. Допыты, якія ідуць з перакладам, заўсёды займаюць шмат часу. Хутчэй за ўсё, прыйдзецца запытваць яшчэ і дадатковыя дні», - сказаў ria.ru адвакат Сатхапхон Сіёха, які абараняе на працэсе большасць абвінавачаных.

0
Магнат / Адказаць
27.08.2018 / 19:53
Я ж пісаў калісьці, каб яна вярталася ў родны Брыйск, завяла сябе мужа з Белшыны і гадавала дзяцё ў двухпакаёвай кватэры. Напэўна тайландская турма горшае месца за Брыйск.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру