Расійскія хакеры доўгія гады спрабавалі атрымаць доступ да перапіскі святароў, набліжаных да Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея I, паведамляе агенцтва AP.

Журналісты AP звязваюць гэтыя кібератакі з дыскусіяй аб магчымым наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве.

Журналісты AP прааналізавалі 4,7 тысячы адрасоў электроннай пошты, якія спрабавалі ўзламаць.

Хакеры атакавалі, у прыватнасці, перапіску мітрапалітаў Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы Варфаламея (Самараса), Эмануіла (Адамакіса) і Элпідафора (Ламбрініядыса). Сам Варфаламей электроннай поштай не карыстаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0