27.08.2018 / 17:19

Стала вядома, грамадзяне якіх краін часцей за ўсё прыязджалі па 30-дзённым бязвізе 4

Больш за ўсё гасцей з моманту ўвядзення 30-дзённага бязвізу ў Беларусі прыехалі з Германіі, паведамляе БелТА.

Бязвізавым рэжымам уезду ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск з 27 ліпеня па 26 жніўня скарысталіся 1658 грамадзян Германіі. Гэта прыкладна на 500 чалавек, або на 35,4%, больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. На другім месцы па наведванням — ЗША. З гэтай краіны з пачатку дзеяння 30-дзённага бязвіза прыехалі 969 чалавек, што больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 48,2%. На трэцяй пазіцыі госці з Італіі — 946 чалавек (на 52,6% больш).

Усяго за месяц дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму Беларусь наведалі амаль 12 тысяч замежных грамадзян. Адзначаецца рост колькасці бязвізавых гасцей на 35% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

2
Книжка Мао / Адказаць
27.08.2018 / 18:18
ну вот. 35% рост. почему 10 лет назад такое не сделали? мозгов не хватало подумать
2
Гэнак / Адказаць
27.08.2018 / 19:10
Беларускія мігранты едуць да бацькоў
0
ten / Адказаць
27.08.2018 / 19:15
Книжка Мао,10 лет назад еще газ/нефть дешевые получали, не нужно было копейки искать во всех закромах.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру