27.08.2018 / 19:50

Лінная дарога праз Свіслач і 10-метровая вежа для сэлфі — у цэнтры Мінска з'явіцца парк актыўных забаў 1

1 верасня ў беларусаў з'явіцца магчымасць на хуткасці 30 км/г праімчаць на тралеі праз Свіслач. «Баржомі» адкрые ў цэнтры Мінска парк актыўных забаў з басейнам для міні-сёрфінгу, скаладромам, батутамі і тузінам іншых атракцыёнаў, каб паказаць сучасную Грузію, якая натхняе жыць на ўсе 100. Парк будзе працаваць на фестывалі грузінскай культуры «Тбілісоба» з 12.00 да 20.00, уваход вольны.

Усе забавы ў «Баржомілэндзе» пакажуць маладаследаваныя куткі Грузіі. Напрыклад, скаладром стане вяршыняй непрыступнага вулкана Казбек, а 20-метровы басейн для катання на міні-дошцы — аддаленымі пляжамі Батумі, папулярнымі сярод сёрфераў.

«Мільёны турыстаў прыязджаюць у Грузію па натхненне і яркія эмоцыі, і такую Грузію мы пакажам сёлета на фестывалі «Тбілісоба», — распавядае Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus і арганізатар фестывалю «Тбілісоба». — Для парку «Баржомілэнд» мы падрыхтавалі каля двух дзясяткаў актыўных забаў. Мы будзем практыкавацца ў хуткасці і спрыце, скараць горы і спрабаваць новае, то бок жыць на ўсе 100.

У Грузіі налічваецца каля паўсотні лінных дарог, у адным толькі шахцёрскім мястэчку Чыатура іх 15, а працягласць складае больш за 6 км. У Мінску з'явіцца «свая» грузінская траса і наўпрост праз Свіслач. Пракаціцца на тралеі праз раку змогуць госці фестывалю (але самыя маленькія наведнікі пракаціцца не змогуць, толькі калі ўжо ёсць 4 гады).

Знаёміць з новай культурай грузінскіх вуліц будуць хіп-хоп, хаус і брэйк-данс-выканаўцы на бясплатных майстар-класах. На танцавальнай сцэне на Зыбіцкай пройдуць відовішчныя батлы паміж танцорамі розных сталічных школ, а ў 15.30 адбудзецца «бітва» брэйкераў і грузінскіх артыстаў, якiя выконваюць нацыянальныя танцы, пад біты этна-барабанаў.

Скейтары даўно захапілі Верхні горад, але свой адкрыты скейт-парк пабудуюць упершыню. На Зыбіцкай усталююць фігуры для катання на дошцы, роліках і BMX, пройдуць заняткі па руху на лонгбордах. Тых, хто яшчэ не гатовы паказваць трукі, навучаць трымаць баланс у зоне з баланс-бордамі.

Аматары актыўнага «лянівага» адпачынку таксама не засумуюць — падчас «Тбілісобы» можна будзе згуляць партыю ў петанк.

Дзякуючы сэлфі-вышцы на фестывалі можна будзе ўзняцца на вышыню 10 метраў, каб зрабіць фота. Незвычайную фотазону ўсталююць каля Ратушы, дзе з вышыні птушынага палёту адкрываюцца маляўнічыя краявіды ўсяго Верхняга горада.

Самыя актыўныя ўдзельнікі батлаў і конкурсаў атрымаюць падарункі ад «Баржомі» і партнёраў: брэнда вулічнага адзення Outcast, спартыўнага праекта Allride, парку забаў і адпачынку Colt, бордшопа Armada і крамы для графіцістаў Montana Сans. Парк забаў адкрыты да 20.00, але пакаштаваць грузінскія стравы або патанчыць пад песні Ніно Катамадзэ можна будзе аж да апоўначы.

Арганізатарамі фестывалю «Тбілісоба» выступаюць Мінгарвыканкам, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь, мэрыя Тбілісі, грузінскае таварыства «Мамулі» і ГМ «Баржомі».

Беларусаў адправяць у Тбілісі адразу з фестывалю «Тбілісоба»

Партнёрскі матэрыял

0
Нетлуке / Адказаць
27.08.2018 / 20:27
Ну правильно у сталицы а к регионах чарка шкварка драка ровд вот и все развлечения)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру