27.08.2018 / 21:56

YouTube будзе паказваць карыстальнікам час, праведзены за праглядам відэа

YouTube анансаваў новаўвядзенні, якія дазваляюць карыстальніку лепш ацэньваць, колькі часу яны марнуюць.

У меню з'явіцца профіль, у якім можна ўбачыць, колькі гадзін карыстальнік праводзіў за праглядам відэаролікаў за мінулы тыдзень.

Акрамя таго, YouTube дазволіць карыстальніку паменшыць колькасць апавяшчэнняў: іх можна будзе сабраць у адзін дайджэст, які будзе прыходзіць адзін раз за дзень.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру