27.08.2018 / 23:00

Галоўнаму доктару санаторыя і чыноўніцы з цэнтра па аздараўленні вынеслі прысуд

Мінскі абласны суд вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да былых галоўнага ўрача санаторыя «Сярэбраныя ключы» і намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні.

Былога галоўнага доктара прызналі вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Яе прысудзілі да 6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, са штрафам 7350 рублёў, і канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, яе пазбавяць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Што тычыцца экс-намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, яна прызнаная вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, паўторна. Ёй прызначана больш суворае пакаранне — 7 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі, са штрафам 8575 рублёў і канфіскацыяй маёмасці. Яе таксама пазбавяць права займаць пэўныя пасады.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру