Самая маштабная імпрэза дзелавой праграмы выставы-кірмашу — бізнэс-форум «Дрэваапрацоўка і мэбля Беларусі».

Арганізатары — Бізнэс саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага і Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі пры падтрымцы канцэрна «Беллеспаперапрам», Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, Беларускай універсальнай таварнай біржы і Банка Развіцця Рэспублікі Беларусь.

Бізнэс-форум пройдзе 13 верасня. Яго ўдзельнікі ў фарматах практычнай канферэнцыі, workshop і біржы дзелавых кантактаў абмяркуюць стан і перспектывы знешнеэканамічнай дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці.

«Нягледзячы на тое, што гэты форум праводзіцца ўпершыню, мэта стаіць амбіцыйная — сфармаваць эфектыўную, пастаянна дзейсную спецыялізаваную міжнародную платформу развіцця знешнеэканамічнага патэнцыялу дрэваапрацоўчай і мэблевай галіны краіны, — адзначаюць у аргкамітэце. — Гаворка ідзе не проста пра павелічэнне аб'ёмаў экспартна-імпартных здзелак. Галоўнае — умець максімальна выкарыстоўваць перавагі знешнеэканамічных сувязяў для выхаду на інавацыйны тэхнічны ўзровень вытворчасці і найвышэйшую якасць канчатковай прадукцыі як для вонкавага, так і для ўнутранага спажыўца».

У якасці рэферэнтаў і ўдзельнікаў на форум запрошаны прадстаўнікі Усеагульнага Саюза нямецкага гандлю прадукцыяй дрэваапрацоўкі, Германскага Саюза якасці мэблі, Знешнегандлёвага Саюза Зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ.

Чакаецца ўдзел лесапрамысловых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, вытворцаў мэблі, камплектуючых, паркету, беларускіх банкаў, экспартна-імпартных і гандлёва-закупачных кампаній, маркетынгавых і кансультацыйных кампаній з Германіі, Аўстрыі, Турцыі, Харватыі, Польшчы, Казахстана, Балтыі, Расіі, Беларусі і іншых краін.

Заяўкі на ўдзел у форуме прымаюцца да 9 верасня:

анлайн[email protected], [email protected], relbiz.net/woodworks;

кантакты: (+375 29) 373-35-73 (Whatsap, Viber - RU, DE, EN), (+375 29) 500-03-03 (Whatsap, Viber — RU, EN); (+49 151) 152-78-217 (Whatsap, Viber - RU, DE, EN).

Яшчэ адна важная бізнэс-імпрэза ў межах выставы-кірмашу «Мэбля-2018», — партнёрскі праект БелЭкспа і «Аском Сіці» «Мэблевы рытэйл: Off-Line & On-Line. Новыя інструменты маркетынгу і продажаў 2019». Сустрэча пройдзе 14 верасня з 11.00 да 17.00. Усім зацікаўленым 14 верасня прадставяць вынікі маркетынгавага даследавання характарыстык паводзінаў сучаснага пакупніка мэблі.

Шмат каму, безумоўна, будзе цікава даведацца пра стаўленне моладзевай аўдыторыі да брэндаў, акцый і зніжак, рэкламы, пошуку інфармацыі, выбару тавараў, а таксама аб псіхаграфічных характарыстыках, уласцівых так званаму пакаленню Z.

Акрамя таго, эксперты закрануць у сваіх выступах пытанні эфектыўнага прасоўвання мэблевых брэндаў, арганізацыі працы прадаўца-кансультанта мэблевай галіны з кліентамі. Будуць разгледжаны асаблівасці працы мэблевага рытэйла ў афлайне і анлайне, а таксама іншыя актуальныя аспекты арганізацыі гандлю.

Для наведвання гэтага форума трэба зарэгістравацца да 10 верасня: [email protected] або па тэлефоне 8-029-617-20-08. З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца на сайтах belexpo.by і ascom.by.

Дзелавая праграма выставы-кірмашу «Мэбля-2018» на гэтым не вычэрпваецца. Упершыню на выставачнай пляцоўцы пройдзе конкурс прафесійнага майстэрства па вырабе мэблі, пры гэтым гатовую прадукцыю плануецца перадаць у адну з устаноў адукацыі. Акрамя таго, па традыцыі, экспанентам будзе дадзеная магчымасць расказаць пра сваю дзейнасць праз прэзентацыі, майстар-класы або ў любым іншым выглядзе. Арганізатары чакаюць ад будучых удзельнікаў выставы-кірмашу цікавых прапаноў. «Мэбля-2018» таксама чакае новых удзельнікаў — фарміраванне экспазіцыі працягваецца.

25-я міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Мэбля-2018» пройдзе 12-15 верасня ў Мінскім футбольным манежы (пр-т Пераможцаў, 20/2). Па пытаннях удзелу звяртацца да арганізатараў:

(+375 17) 334-67-58, (+375 29) 889-36-55;

e-mail: [email protected]; www.belexpo.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?